Зноў сам сабе нешта прыдумаў
kiryl
А насамрэч, чаго я гэта ўявіў сабе, што на гэты раз ўсё будзе ня так, як былыя разы?..

Нешта са мной ня так... Чаму я не магу ўсьвядоміць простай рэчы - Я ЁЙ НЕ ПАТРЭБНЫ. КРОПКА.

Спрабаваў напісаць нейкі вершык, гадзіны дзьве біўся -- безвынікова... Напэўна й ня трэба было спрабаваць пакуль яшчэ не зразумеў, што хачу сказаць сабе. Ведаю, што трэба сказаць, але не хачу... ці не магу?.. ай... якая розьніца...

Нешта ўспомніўся "Дельфин":

Надежда -- самообман,
Но это всё, что у нас есть,
Она ходит по рукам,
Продавая свою честь.
Эта лживая тварь
Пыль пускает в глаза,
Исчезая в тот момент,
Когда она так нужна.
Она будет уходить
И возвращаться много раз,
Всегда держа на растоянии
Заветный алмаз.
Я без надежды -- убит,
Тоской намылен, прострелен,
Потому что я надеялся,
А не был уверен.

Так, надзея -- тая яшчэ сьцерва. Але што без яе? Просты цемень? Не, трэба на нешта спадзявацца! Як там... "Без надзеі, але спадзяюся..."

Не, зноў ня тыя думкі... Зноў эгацэнтрызм... Я,Я,Я,Я... Як гэта абрыдла...

Усё! Бяру тайм-аўт на два тыдні! Яшчэ адна спроба разабрацца, можа паспрабаваць забыцца(праца?). Там паглядзім. На 23-яга, ёсьць квіткі на КВН. Што там будзе ўжо й ня ведаю...

P.S. Сапраўды, самыя шчасьлівыя людзі -- які здольныя дарыць і не чакаць нічога ў замен. І дзе гэтаму вучаць?!?

P.S.S. Пайшоў перачытваць прытчу.

(no subject)
kiryl
1. Схапі бліжэйшую кнігу

2. Адчыні на старонцы 123.

3. Знайдзі трэці сказ.

4. Змясці яго ў сваім ЖЖ... разам з гэтымі інструкцыямі.

5. Не спрабуй выбраць кнігу, вазьмі тую, што бліжэй іншых у гэты момант.

У мяне: "One of other questions folks ask about mixin is, how is method lookup handled?"

Гарбата
kiryl
Учора хадзіў у кітайскую рэстарацыю, гарбату піў. Гэта сапраўды нязвычна й цікава. Шмат чаго даведаўся пра гарбату. Піў белую гарбату. Бываюць яшчэ акрамя знаёмай нам чорнай ды зялёнай, чырвоная, бірузовая, жоўтая, мо яшчэ якую зыбыўся... Назву сорту, таксама забыўся, нейкі там піён... :) Раю ўсім схадзіць. Не пашкадуеце. Гэта на Куйбышава, каля Гарызонту.

Далучайцеся!
kiryl
Цікавы трэд атрымліваецца! Далучайцеся!

У сьне
kiryl
Калі ляжыш у сьне бяздонным
Калі ўсё блізка, ля цябе
Калі зьнікае цяжар дзённы
Ды хмель свабоды розум рве

Калі ляціш бяз крылаў у небе
Калі сьмяесься як дзіця
Калі забыўся ты на гора
Ды мрояй поўніцца душа

Няма ні жалю, ані крыўды
Разьбіты лбом усе муры
Усё павольна ды мажліва
Ты рушыш уперад. Вольны ты...

Але адно не разумееш
Адкуль узялося гэта ўсё?
Быў толькі цемень непраглядны
А зараз - сьвет, цяпер - цяпло...

Глыбінны крык асыпле зоры
Прачнесься раптам ліпкі ўвесь
Глытнеш вады, паставіш кубак
Зірнеш у вакно, ды зноў засьнеш

(no subject)
kiryl
Кухня. Ноч
Закрыты дзьверы
Гарбату п'ю
Гляджу ў вакно
Важу алоўкам па паперы
А словы, усё адно -- ня то

Гарбаты водар
Чысты, сьвежы
Няма ў ім шуму, мітусьні
Ня трэбы мэт яму ды словаў
Якіх, здаецца, не знайсьці

Пра што пісаць?
Пра вецер ў полі?
Пра тлум? Пра роспач?
Пра яе?
Сярбнуць
Паставіць кубак побач
І спрабаваць
Яшчэ...
Яшчэ...

Гарбата ўся...
Паперу -- у сьметнік
Зьняць акуляры
Кінуць там
Пайсьці ў ложак
Легчы, слухаць.
Ня чуць нічога
Ды ня спаць

(no subject)
kiryl
Дай мне адчуць, што зьмены блізка
Што лёс зьмяніць па сілах нам
Прайсьці па вузкаму карнізу
Каб зноў расправіць крылы мар

Разьбег, штуршок і вось у небе
Узьняцца ў высь, ці рушыць у ніз?
Дзе сон? Дзе розум мой? Дзе слова
Якое здольна зачапіць

І вось імгненьне то застыла
Ці ёсьць там крылы за сьпіной?
Пачаць пісаць жыцьцё на чыста
Дай мне ты шанец быць з табой

(no subject)
kiryl
Ізноў ісьці па выжженай зямлі
Ізноў шукаць надзеі, веры прагнуць
Ізноў на месцы бегчы ад нуды
Ізноў глядзець на спаленыя Мары
Чакаць ад лёсу новы паварот
Хоць сам у, так званы, лёс ніколі і ня верыў
Прабіцца, ў рэшце рэшт, праз той натоўп
Каб быть самім сабой, як то належыць

Няхай разьбіты, усё ж такі жывы
Няхай забыты, усё ж  такі існую
Вось зараз устану, руку падыму
І ёй, ізноў, махну на усё на тое

З.Ы. 2sonejka: ну не атрымліваецца у мяне вясёлага...

Пустэча
kiryl
Стаю сярод кавалкаў цэглы
Гляджу ўверх
Дзе некалі ўздымаўся мур
Спрабую ўзгадаць
Як зьнікла тая веліч
І дзе шукаць той шлях
Які б давёў да зор

Нічога не чуваць
Вось толькі люты вецер
Пустым гальлём
Ад суму шапаціць
Чакае ён
Якія б яшчэ словы
У свой палон узяць
Каб болей не пусьціць

Вунь, бачыш тыя горы?
Што там, за імі
Даведацца бы мне
Але яны вялізны
Ня мне іх пераадолець
Жаданьне толькі застаецца
Мне забіваць у сябе

І той высокі мур
Што колісь будаваў тут
Ня здолеў мне
Нічым дапамагчы
Які будынак,
Хай сабе вялікі
У параўнаньне можа стаць
З вышынёю гор

Стаю сярод кавалкаў цэглы
Гляджу навокал
Дзе холад, бруд ды сум
Крычу на месяц
Аб тым што набалела
Але ён не пачуе
Бо зноў нясецца вецер
Каб падабраць той шум

(no subject)
kiryl
Усё. Задалбаўся. Хопіць...

?

Log in

No account? Create an account