June 16th, 2005

Цуд не адбыўся...

...Ён паспрабаваў наблізіцца да яе, але яна шпарка абмінула яго ды рушыла да ганку кінуўшы "Пакуль!". Яму падалося, што на яе твары была нейкая дзівосная усьмешка. Ён адказаў ёй "Пакуль", азірнуўся і пабачыў як зачыніліся дзьверы. Яшчэ некалькі хвілін ён стаяў на месцы, ня ведаючы што рабіць. Затым усёж такі зварухнуўся ды сеў на лаву каля ганку.

...Чорны кот перайшоў марудна дарогу каля ганку, абыйшоў лаву на якой сядзеў ён з заду, запрыгнуў на лаву, ды сеў каля яго...

Ён яшчэ доўга сядзеў, круцячы ў руках свае акуляры. Можа чагосьці чакаў, ці думаў аб нечым. І вось калі ўжо зразумеў, што канчаткова зьмерз, ён устаў, зірнуў яшчэ раз на яе вокны, ды марудна пачэпаў дамоў гледзячы пад ногі і шкадуючы сябе...

А кот так застаўся сядзець на лаве...