November 14th, 2005

(no subject)

Дай мне адчуць, што зьмены блізка
Што лёс зьмяніць па сілах нам
Прайсьці па вузкаму карнізу
Каб зноў расправіць крылы мар

Разьбег, штуршок і вось у небе
Узьняцца ў высь, ці рушыць у ніз?
Дзе сон? Дзе розум мой? Дзе слова
Якое здольна зачапіць

І вось імгненьне то застыла
Ці ёсьць там крылы за сьпіной?
Пачаць пісаць жыцьцё на чыста
Дай мне ты шанец быць з табой