November 28th, 2005

У сьне

Калі ляжыш у сьне бяздонным
Калі ўсё блізка, ля цябе
Калі зьнікае цяжар дзённы
Ды хмель свабоды розум рве

Калі ляціш бяз крылаў у небе
Калі сьмяесься як дзіця
Калі забыўся ты на гора
Ды мрояй поўніцца душа

Няма ні жалю, ані крыўды
Разьбіты лбом усе муры
Усё павольна ды мажліва
Ты рушыш уперад. Вольны ты...

Але адно не разумееш
Адкуль узялося гэта ўсё?
Быў толькі цемень непраглядны
А зараз - сьвет, цяпер - цяпло...

Глыбінны крык асыпле зоры
Прачнесься раптам ліпкі ўвесь
Глытнеш вады, паставіш кубак
Зірнеш у вакно, ды зноў засьнеш