Шуцемаў Кірыл (kiryl) wrote,
Шуцемаў Кірыл
kiryl

Думкі

Я думаў, што тут лёгка ўстаць,
Наперад ісьці,
Нікаго не чапаць

Я думаў, што ўсё для мяне:
І сонца над морам,
І снег на вакне

Я думаў, што здольны сам на ўсё:
У неба ўзьняцца,
Спусьціцца на дно

Я думаў так і гэта было
Пакуль не абрыдла
Разам усё

Сьцяна прад вачыма
І зьбіты мой лоб
Няма ні каханьня
Ні кроку ў бок

Стаю, разважаю: "Ну як далей быць?"
Ці раптам напіцца?
Ці проста забіць?
Tags: Вершы
Subscribe

  • (no subject)

    Калі зімою дождж грукоча, Няспынна б'е па крышы ў ноч, І сон, чамусьці, не прыходзіць, Кідае толькі ў далеч: "Кроч!" Чакаеш дзень наступны, новы,…

  • (no subject)

    ...Расьпяты цень, Зымшэлы ад нуды, Прабіты дзень І водар мёрзлай вішні, Нячутны крык, Пастылы пах зімы, Няроўны рык І босы крок па крышы. Халодны…

  • У сьне

    Калі ляжыш у сьне бяздонным Калі ўсё блізка, ля цябе Калі зьнікае цяжар дзённы Ды хмель свабоды розум рве Калі ляціш бяз крылаў у небе Калі…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 4 comments