Шуцемаў Кірыл (kiryl) wrote,
Шуцемаў Кірыл
kiryl

У сьне

Калі ляжыш у сьне бяздонным
Калі ўсё блізка, ля цябе
Калі зьнікае цяжар дзённы
Ды хмель свабоды розум рве

Калі ляціш бяз крылаў у небе
Калі сьмяесься як дзіця
Калі забыўся ты на гора
Ды мрояй поўніцца душа

Няма ні жалю, ані крыўды
Разьбіты лбом усе муры
Усё павольна ды мажліва
Ты рушыш уперад. Вольны ты...

Але адно не разумееш
Адкуль узялося гэта ўсё?
Быў толькі цемень непраглядны
А зараз - сьвет, цяпер - цяпло...

Глыбінны крык асыпле зоры
Прачнесься раптам ліпкі ўвесь
Глытнеш вады, паставіш кубак
Зірнеш у вакно, ды зноў засьнеш
Tags: Вершы
Subscribe

  • (no subject)

    Калі зімою дождж грукоча, Няспынна б'е па крышы ў ноч, І сон, чамусьці, не прыходзіць, Кідае толькі ў далеч: "Кроч!" Чакаеш дзень наступны, новы,…

  • (no subject)

    ...Расьпяты цень, Зымшэлы ад нуды, Прабіты дзень І водар мёрзлай вішні, Нячутны крык, Пастылы пах зімы, Няроўны рык І босы крок па крышы. Халодны…

  • (no subject)

    Кухня. Ноч Закрыты дзьверы Гарбату п'ю Гляджу ў вакно Важу алоўкам па паперы А словы, усё адно -- ня то Гарбаты водар Чысты, сьвежы Няма ў ім шуму,…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments