Шуцемаў Кірыл (kiryl) wrote,
Шуцемаў Кірыл
kiryl

  • Mood:

Зноў сам сабе нешта прыдумаў

А насамрэч, чаго я гэта ўявіў сабе, што на гэты раз ўсё будзе ня так, як былыя разы?..

Нешта са мной ня так... Чаму я не магу ўсьвядоміць простай рэчы - Я ЁЙ НЕ ПАТРЭБНЫ. КРОПКА.

Спрабаваў напісаць нейкі вершык, гадзіны дзьве біўся -- безвынікова... Напэўна й ня трэба было спрабаваць пакуль яшчэ не зразумеў, што хачу сказаць сабе. Ведаю, што трэба сказаць, але не хачу... ці не магу?.. ай... якая розьніца...

Нешта ўспомніўся "Дельфин":

Надежда -- самообман,
Но это всё, что у нас есть,
Она ходит по рукам,
Продавая свою честь.
Эта лживая тварь
Пыль пускает в глаза,
Исчезая в тот момент,
Когда она так нужна.
Она будет уходить
И возвращаться много раз,
Всегда держа на растоянии
Заветный алмаз.
Я без надежды -- убит,
Тоской намылен, прострелен,
Потому что я надеялся,
А не был уверен.

Так, надзея -- тая яшчэ сьцерва. Але што без яе? Просты цемень? Не, трэба на нешта спадзявацца! Як там... "Без надзеі, але спадзяюся..."

Не, зноў ня тыя думкі... Зноў эгацэнтрызм... Я,Я,Я,Я... Як гэта абрыдла...

Усё! Бяру тайм-аўт на два тыдні! Яшчэ адна спроба разабрацца, можа паспрабаваць забыцца(праца?). Там паглядзім. На 23-яга, ёсьць квіткі на КВН. Што там будзе ўжо й ня ведаю...

P.S. Сапраўды, самыя шчасьлівыя людзі -- які здольныя дарыць і не чакаць нічога ў замен. І дзе гэтаму вучаць?!?

P.S.S. Пайшоў перачытваць прытчу.
Subscribe

  • (no subject)

    Калі зімою дождж грукоча, Няспынна б'е па крышы ў ноч, І сон, чамусьці, не прыходзіць, Кідае толькі ў далеч: "Кроч!" Чакаеш дзень наступны, новы,…

  • (no subject)

    ...Расьпяты цень, Зымшэлы ад нуды, Прабіты дзень І водар мёрзлай вішні, Нячутны крык, Пастылы пах зімы, Няроўны рык І босы крок па крышы. Халодны…

  • У сьне

    Калі ляжыш у сьне бяздонным Калі ўсё блізка, ля цябе Калі зьнікае цяжар дзённы Ды хмель свабоды розум рве Калі ляціш бяз крылаў у небе Калі…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 2 comments