(no subject)

Субота. Палова адзінацатай, а я яшчэ на працы... І заўтра трэба... Ну, вось навошта я на гэта падпісаўся? Можа хоць грошай дадуць...
  • Current Music
    Новае Неба - Ластаўка
  • Tags

Мяжа

Як усё тут дурна ды нязграбна
Калі сядзіш ты на мяжы
Цябе піхаюць: "Кроч наперад!"
А перад дзе? Ісьці куды?

Пачуцьце страшнай адзіноты
Калі глядзіш у вочы ёй
А бачыш там, што так баяўся:
Жаль, спачуваньне й нейкі боль

Навошта трэба то каханьне
Калі ня можа і яно
Зьмяніць хоць што ў гэтым сьвеце
Хіба разьдзерці рану зноў

Як усё напружана, пагана
Калі ў горле стане ком
І не табе наканавана
Гартаць з ёй побач жыцьця том

Няхай не я, хай нехта лепшы
З табою пойдзе па жыцьці
Хай сонца ўзыдзе над табою
А я там буду - на мяжы

Думкі

Я думаў, што тут лёгка ўстаць,
Наперад ісьці,
Нікаго не чапаць

Я думаў, што ўсё для мяне:
І сонца над морам,
І снег на вакне

Я думаў, што здольны сам на ўсё:
У неба ўзьняцца,
Спусьціцца на дно

Я думаў так і гэта было
Пакуль не абрыдла
Разам усё

Сьцяна прад вачыма
І зьбіты мой лоб
Няма ні каханьня
Ні кроку ў бок

Стаю, разважаю: "Ну як далей быць?"
Ці раптам напіцца?
Ці проста забіць?

Шок

Прачнуўся. Цемра. Цішыня. Час? Гадзінік? 5:03. Усё той жа ціхі шок.Якая ўсё ж складаная рэч жыцьцё. Спроба заснуць. Ніяк. Вершы. Шаўчук. Высоцкі. Ня надта палепшыла. Пад'ём. Душ. Усё, дзень пачаўся!

Узгадалася...

Выл осторожно, слушал дыханье
Жизни железнодорожного цвета
Ты так прекрасна, а я жаждал ответа
Сколько печали несет это знанье
Соль на мозоли - смешные идеи
Мир тесен так, что и ты не одета
Запахи пыли и гари Завета
Сбросило лето
...
(C) ДДТ

Гід-парад

З пасылу sonejka раблю свой гід-парад:

1) ДДТ - "Правда на правду"
2) Deadmarsh - "Буду верыць"
3) Чиж - "Полонез"
4) Чайф - "С войны"
5) Зьмяя - "Першы дзень у календары"
6) Nautilus Pompilus - "С причала рыбачил апостал Андрей..."
  • Current Mood
    невядомы

Цуд не адбыўся...

...Ён паспрабаваў наблізіцца да яе, але яна шпарка абмінула яго ды рушыла да ганку кінуўшы "Пакуль!". Яму падалося, што на яе твары была нейкая дзівосная усьмешка. Ён адказаў ёй "Пакуль", азірнуўся і пабачыў як зачыніліся дзьверы. Яшчэ некалькі хвілін ён стаяў на месцы, ня ведаючы што рабіць. Затым усёж такі зварухнуўся ды сеў на лаву каля ганку.

...Чорны кот перайшоў марудна дарогу каля ганку, абыйшоў лаву на якой сядзеў ён з заду, запрыгнуў на лаву, ды сеў каля яго...

Ён яшчэ доўга сядзеў, круцячы ў руках свае акуляры. Можа чагосьці чакаў, ці думаў аб нечым. І вось калі ўжо зразумеў, што канчаткова зьмерз, ён устаў, зірнуў яшчэ раз на яе вокны, ды марудна пачэпаў дамоў гледзячы пад ногі і шкадуючы сябе...

А кот так застаўся сядзець на лаве...