Нешта павінна адбыцца...

Сёння з ранку адбываецца нейкае дзіва...
На нашам двары вельмі жвава працуюць ажно пяць дворникаў + трактар падмятае дарогу.
Бацьку, калі заехаў у двор на машыне, мент вельмі ветліва папрасіў куды-небудзь уехаць.
Навокал, увогуле, вельмі шмат мянтоў і ў форме, і ў цывільным.
Насупраць вокан стаіць машына, адна з тых на якой пазаўчора ноччу прыязджалі мяны...
На дваравой дарозе стаіць ДАІшнік...
Учора за дзень пафарбавалі палову сусудняга дому(другую палову фарбавалі паў гады), наставілі клюмбаў, насаджалі дрэў ды елак, паставілі дзяцячую пляцоўку, пафарбавалі ў жоўты колер бардзюры...
Усё гэта навяло мяне і бацькоў на думку, што да нас у двор прыедзе ЁН...

Мянтоўская туса

Зараз паб вокнамі нейкае дзіва: прыехалі мянты, чалавек двадцаць. Дзьва казла, астатнія на уласных машынах. Стаяць, гутараць. Не да дабра гэта....
  • Current Mood
    Задумлівы

(no subject)

Вось сяджу дома... Рабіць няма чаго... Вырашыў сюды напісаць... Але што? Можа хто параіць?
  • Current Music
    Цішыня

Мабільная сувязь

У рэшце-рэшт я набыў мабілу! Калі каму-небудзь цікава - 8 029 77 LINUX. А сёння, з раніцы, даведаўся, што гэта былы тэлефон майго знаёмага...
  • Current Mood
    мабільны

Тэатр

Учора хадзіў у тэатр на "Ромул Вялікі". Няведаю чаму, але неяк ня вельмі спадабалася... Можа таму, што месцы былі дрэнныя - ложа каля самой сцэны.
  • Current Mood
    Задумлівы

(no subject)

Сёння на працы сказалі, што мы пераезджаем у новы офіс...
Ад мяне дабярацца каля 40 хвілін.
  • Current Mood
    sad

(no subject)

Мой першы запіс у ЖЖ...

Вось і надыйшла вясна!
Толькі неяк яна не адчуваецца. Пакуль даехаў да працы, ледзь вушы не адмарозіў.
  • Current Mood
    cold